Касцюкоўшчына: любяць песню і вёскі, і сёлы

0
770

Касцюкоўшчына: любяць песню і вёскі, і сёлы

У нашай краіне заўжды паважалі працу і чалавека, які на сваём працоўным месцы дае карысць грамадству і дзяржаве, дорыць людзям радасць і добры настрой. Дзень 1 мая – гэта дзень усіх людзей працы.

І па гэты час першамай не страціў актуальнасці, але некалькі пазбавіў свае абароты. Для кагосьці  гэта нагода лішні раз наведацца на дачу і пакапацца ў зямельцы,  а каму – дадатковая магчымасць адпачыць далей ад гарадской мітусні…Але свята – яно заўжды свята! А якое свята без музыкі і песні? Нават дожджык у гэты не вельмі цёплы вясновы дзень не спыніў Касцюковіцкіх артыстаў, якія павезлі музычнае свята па маланаселеным вёскам Дзямідавіцкага сельскага Савету. Салаўінымі спевамі сустракалі аўтобус аўтаклуба і бібліёбуса вёскі Асінаўка, Прусінская Буда і Вішанькі. Для тых, хто не пабаяўся змокнуць, прыйшоў паслухаць старыя-добрыя песні. Артысты давалі сапраўдныя “канцэрты на колах”: у салоне мікрааўтобуса, пад парасонамі ў халодных лужыцах, і ў цёплай хаце гасціннай гаспадыні Марыі Іванаўны Канашэнка ў вёсцы Вішанькі. Вельмі спадабалася выказванне адной сялянкі наконт цярпення і зацятасці нашых змоклых, але галасістых артыстаў Іны Нечаевай, Таццяны Мялешчанка і гарманіста Дзяніса Леаненка: “Нічога, нічога, няхай памокнуць – даўжэй не засохнуць!” Ну чым не народны фальклор?!

У гэты святочны дзень мерапрыемствы, прысвечаныя Дню  працаўнікоў, адбыліся ва ўсіх сельскіх установах культуры. З выяздным канцэртам “Квітнеючы май” завіталі ў  Тупічанскі сельскі Дом культуры артысты маладзёжнага культурнага цэнтру “Юнацтва”. Поўную залу гледачоў сабралі нашы мясцовыя знакамітасці: Надзея Якушава, Лідзія Чэвярда, эстрадная студыя “Д.Т.П.”, Юлія Давыдава, Наргіза Назарава, а таксама ўзыходныя зоркі Касцюковіцкай эстрады: Лізавета Чыграй, Вольга Пруднікава, Дзяніс Міранцоў і іншыя выканаўцы і танцоры.

Пасля кожнага такога музычна напоўненага  дня для культпрацаўніка зразумела адно: нас аб’ядноўвае не толькі праца, але і нашы штодзённыя намаганні па стварэнню прыгожага – паэзіі і музыкі.

Наталля Дробышава.

 

Нет постов для отображения