«ВЯРТАННЕ»

0
1008

Изображение 8889Яшчэ значнай падзеяй для касцюкаўчан стала таксама сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і паэтам, земляком М. У. Леўчанкам. Сустрэча адбылася ў новай бібліятэцы і была прысвечана прэзентацыі яго чарговай кнігі “Спатканне”. Да ўвагі прысутных была прапанавана арганізаваная супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены раней выдадзеныя кнігі Міколы Леўчанкі. Ганаровае месца ў гэтай экспазіцыі займала новае тварэнне Міколы Уладзіміравіча.

Зараз Мікалай Уладзіміравіч працуе галоўным рэдактарам Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроў‘я”. Ён выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, заслужаны журналіст беларускага Саюза журналістаў і лаўрэат прэміі гэтага Саюза “Залатое пяро”, лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Залатая Літара”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Першы лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Пісьмянкова за дасягненні ў літаратуры.

У гэтым годзе выйшла яго новая кніга “Вяртанне”. Наш паважаны госць складае вершы пра малую радзіму, гумарэскі, літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць вядомых пісьменнікаў Магілёўшчыны, а таксама ўспаміны пра дзяцінства, край маленства, блізкіх і дарагіх аўтару людзей.

Изображение 8869У аснову кнігі пакладзены цыкл вершаў, які адлюстроўвае яе назву. Аўтар апісвае паездку з Быхава на сваю малую радзіму ў Касцюковіцкі раён. Шмат твораў Мікалай Леўчанка прысвяціў родным мясцінам, іх цудоўным людзям.

Ёсць у кнізе шэраг іншых вершаваных твораў, а таксама раздзел літаратурна-крытычных артыкулаў і ўспамінаў.

У літаратурна-крытычных артыкулах паказана творчасць паэтаў і празаікаў Магілёўшчыны: Аляксея Пысіна, Алеся Пісьмянкова, Васіля Ткачова, Міхася Кавалёва (Слівы), Міколы Макарцова, Міколы Падабеда і іншых вядомых літаратараў.

Кніга, а яна складае 249 старонак, зацікавіць усіх, хто любіць свой родны край, цікавіцца яго гісторыяй, лёсамі вядомых творчых людзей Быхаўшчыны і Магілёўшчыны.

Размова з цудоўным паэтам, цікавым чалавекам, закаханым у сваю малую радзіму, у жыццё, падаравала шмат станоўчых эмоцый, прымусіла задумацца аб чалавечых каштоўнасцях. Удзельнікам прадставілася ўнікальная магчымасць пачуць у аўтарскім выкананні вершы з новага зборніка і даць ім ацэнку, паказаць аўтару сваё захапленне, задаць пытанні, зрабіць свае вынікі і як чытачам. Самае галоўнае — неабыякавыя адносіны аўтара да навакольнага жыцця, уменне адгуквацца на бяду і ўсяліць надзею на лепшае.

Жадаем новых творчых здзяйсненняў, лёгкага пяра, дабрабыту, здароўя на доўгія гады, цікавых сустрэч і ўдзячных чытачоў.

Ірына НЯКРЫЛАВА.

Фотаздымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

 

Нет постов для отображения