“МОВА ПЕСНІ ЗРАЗУМЕЛАЯ ЎСІМ»

0
723

Сапраўдны гастрольны тур атрымаўся ў калектыва мастацкай самадзейнасці цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна. З двухгадзіннай канцэртнай праграмай артысты пабывалі ў трох расійскіх населеных пунктах Гардзееўскага раёна Бранскай вобласці, у якіх святкаваўся Дзень паселішча. Для гасцінных і ветлівых жыхароў Унашава, Гліннага, Рудня-Вараб’ёўкі свае лепшыя песні на рускай і роднай беларускай мове праспявалі сольныя выканаўцы, ўдзельнікі народных ансамбляў “Калініца” і “Радня”, груп “Цуда-раніца” і “Запаведны напеў”. Шмат добрых і шчырых слоў падзякі пачулі ў гэтыя дні касцюковіцкія артысты. Удвая прыемна было чуць словы “Беларусы-малайцы!” Узнікала сапраўднае пачуццё гонару за “сваіх”, за беларусаў.

Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёну.

Нет постов для отображения