“Белаграпрамбанк” вырашыў пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай адукаванасці

0
550

Изображение 6310

Галоўная падстава для гэтага — выпуск брашуры «Твае першыя фiнансы» з дзіцячымі казкамі на адпаведную тэму. На мінулым тыдні з першым візітам начальнік аддзела рознічных паслуг А. І. Чукава разам са спецыялістам аперацыйна-касавай работы першай катэгорыі Л. М. Алейнікавай накіраваліся да пяцікласнікаў Беладубраўскай школы. З дапамогай слайдаў яны расказалі вучням пра тое, што павінен ведаць кожны чалавек. Дзеці даведаліся пра банк, паслугі, якія ён аказвае, як карыстацца плацёжнай карткай, для чаго існуюць банкаматы, інфакіёскі і пра многае іншае. Вучні атрымалi падарункавыя пакеты (брашура «Твае першыя фiнансы», каляндар, расклад заняткаў з сімволікай банка).
У бліжэйшы час работнікі банка плануюць наведаць астатнія вясковыя навучальныя ўстановы.

Ірына НЯКРЫЛОВА.
Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения