В субботу жители Костюковичского района пришли на мероприятие «Широкая масленица» (+ фото, + видео)

0
725

Нягледзячы на халоднае і сырое надвор’е планы жыхароў і гасцей Касцюковіцкага раёна прыйсці на свята «Шырокая масленіца» ў суботу, каб праводзіць зіму і сустрэць вясну, не змяніліся. У гэтым годзе гулянне разгарнулася на гарадской плошчы і было насычана прыемнымі сюрпрызамі. Арганізатары праводзін зімы – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна” – зрабілі ўсё, каб свята было маляўнічым і разнастайным.Изображение 2255

У гэты дзень плошча паходзіла больш на гасцінную беларускую сялянскую хату. Дакладней так: у адным куце гатавалі прысмакі, у другім – рамеснікі і майстры выстаўлялі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у трэцім – працаўнікі МКЦ «Юнацтва» і цэнтра дзіцячай творчасці арганізавалі гульнёвы падворак для дарослых і дзяцей, у чацвёртым – лепшыя творчыя калектывы раёна ( Муравільскі СДК, Новасаматэвіцкі КВЧ, Пралетарскі СКБ, Беладубраўскі СДК, Тупічынскі СДК, Сялецкаўскі СДК, раённы Цэнтр культуры) дэманстравалі вельмі цікавыя тэатралізаваныя прадстаўленні, у якіх з гумарам, жартамі, песнямі паказвалі святкаванне кожнага дня масленічнага тыдня. Да спадобы ўсім прыйшліся пераапранутыя і скамарохі. Многім гасцям свята пашанцавала пачаставацца тоўстымі блінамі з печы, якія прывезлі з сабой клапатлівыя гаспадыні, удзельніцы творчых калектываў.
Першай прыкметай, якая нагадвала, што тут праходзіць масленіца, – водар гарачых бліноў і іншых страў беларускай кухні, які разносіўся па ваколіцы. Яшчэ за некалькі гадзін да прыходу доўгачаканых гасцей лепшыя кухары гандлёвых прадпрыемстваў «Прагрэсгандль», «Цэментгандль», раённага спажывецкага таварыства накрылі шыкоўныя сталы, каб на ўсіх хапіла. Таму зяцям, якія не завіталі па нейкіх прычынах да сваіх любімых цешчаў на бліны ў будні, у суботні дзень выпала магчымасць выправіць гэтую сітуацыю.Изображение 2261 Изображение 2265Изображение 2253
Аб тым, што гандль, сапраўды, ішоў як па масле, сведчаць наступныя лічбы. Сярод самых запатрабаваных страў былі бліны і шашлыкі. Так, раённае спажывецкае таварыства рэалізавала 350 порцый шашлыкоў, 320 штук бліноў; асабістым попытам карысталіся ў Прагрэсгандлю шашлыкі з мяса птушкі і свініны (450 порцый), было прададзена 510 бліноў з рознымі напаўняльнікамі: з сёмгай, з ікрой, вяндлінай і сырам, а таксама са смятанай. Асабліва прыцягваў увагу пакупнікоў шырокі асартымент гатовых кулінарных вырабаў Цэментгандлю. Было рэалізавана 1500 порцый шашлыка са свініны і 200 – з мяса птушкі, а таксама 30 кілаграмаў бліноў пяці відаў.Изображение 2206

Каб скараціць пакупнікам смачнага снедання хвіліны чакання, карэспандэнты сталі ў чаргу і даведаліся пра настрой, з якім жыхары раёна прыйшлі на свята.
– Я спецыяльна раніцай нічога дома не еў, бо ведаў, што тут галодным не застануся. Вунь толькі паглядзіце: і каўбасы, і сала, і розныя дэлікатэсы. На тое яна і масленіца, каб паесці ўволю і павесяліцца ад душы. Ёсць нагода і з сябрамі ды з кумамі сустрэцца, – адказаў мой першы субяседнік.
– Для поўнага шчасця не хапае снегу. Вось бы пракаціцца на санях, пагуляць у снежкі! Болей гульняў трэба праводзіць, каб людзям не было часу пра ежу думаць, – смяецца другая рэспандэнтка.
– Сапраўднае народнае гулянне: хочацца і песні пець, і танцаваць. Паглядзіце, як цудоўна выступаюць дзеці, дарослыя – душа радуецца! Абавязкова дачакаюся, калі будуць паліць пудзіла, хочацца, як у дзяцінстве, павадзіць карагод, – адказвала бадзёрым голасам наступная суразмоўца.
– Я ўдзельнічаў з дзецьмі ў конкурсах – мне далі салодкі прыз. Толькі зараз куплю блін з тварагом і пайду катацца са снежнай горкі, – з задавальненнем расказаў дзесяцігадовы хлопчык.Изображение 2189 Изображение 2169 Изображение 2157 Изображение 2116 Изображение 2070 Изображение 2049 Изображение 2048 Изображение 2036 Изображение 2022 Изображение 2014 Изображение 2001
Давялося пабачыць і тую горку, якая была ў ліку запатрабаваных атракцыёнаў. Яна дастаўляла шмат радасці хлопчыкам і дзяўчатам. Малыя, не шкадуючы адзення, абляпілі яе, быццам мурашкі.
А драўляны слуп ужо заклікаў смельчакоў падарункамі, якія віднеліся ўверсе. Пакарыць перашкоду ўдалося чацвёрцы моцных, спартыўных хлапцоў. Брава!
Па традыцыі на заканчэнне народ сабраўся вакол галоўнай «жанчыны» свята – саламянай лялькі. Пудзіла ў яркай спадніцы здзіўляла сваімі вялікімі памерамі. Спальванне яго пад крыкі гледачоў на стадыёне сярэдняй школы №1 стала сімвалам адыходзячай зімы і наступлення любімай і доўгачаканай пары года – вясны.
Cтомленыя, сытыя, шчаслівыя пасля выдатнага адпачынку на свежым паветры, удзельнікі масленічнага прадстаўлення вярталіся дамоў шумнымі кампаніямі, а ўспомніць і расказаць адзін аднаму сапраўды было што.
Вельмі добра, калі людзі сябруюць, разам весела і душэўна сустракаюць святы. І чым больш іх будзе, тым лепш. Станоўчыя эмоцыі заўсёды нас аб’ядноўваюць!

Іріна НЯКРЫЛОВА. 

Фота і відэо Людмілы СМАЛЯКОВОЙ.

Нет постов для отображения