Очередная встреча с поэтом-земляком Александром Бордовским и писателем Василием Ткачевым прошла в Костюковичах (+ фото)

0
842

Народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка”, якое працуе пры Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Чыгрынава, запрасіла аматараў мастацкага слова на чарговае пасяджэнне – літаратурную сустрэчу “Люблю цябе, мой родны край!” з паэтам-земляком Аляксандрам Бардоўскім і вядомым беларускім пісьменнікам Васілём Ткачовым.Изображение 2301

Вечарына прысвячалася памяці нашага знакамітага паэта-земляка Алеся Пісьмянкова. У гэты дзень, 25 лютага, ён мог бы адзначыць свой 58-мы год нараджэння.Изображение 2265
Изображение 2251Пачалася вечарына з такога знаёмага голаса Алеся Пісьмянкова. Ён чытаў свае вершы: “Нядзеля ў Бялынкавічах”, “ І вёдры поўныя вады”.
На працягу ўсёй вечарыны Алесь Пісьмянкоў быў разам з намі. Яго вершы гучалі з вуснаў вядучых, іх чыталі навучэнцы Бялынкавіцкай школы, дзе вучыўся Алесь.
Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі – аднавясковец і сябар Алеся Пісьмянкова часты госць на мерапрыемствах, якія ладзяцца цэнтральнай бібліятэкай.Изображение 2240
Трэба дадаць, што Аляксандр Міхайлавіч заўсёды прыязджае з падарункамі для бібліятэкі. У новы будынак бібліятэкі ён і Васіль Юр’евіч Ткачоў прыехалі першы раз і, вядома, не з пустымі рукамі. Яны прывезлі новыя кнігі і партрэт Алеся Пісьмянкова. Цяпер Алесь Пісьмянкоў з партрэта, намаляванага Аляксандрам Міхайлавічам Бардоўскім, будзе «прысутнічаць» на кожным пасяджэнні ў «Літаратурнай гасцёўні “Крынічка”. А новыя кнігі А. Бардоўскага “Выспы часу” і В. Ткачова “Варона” папоўнілі фонд краязнаўчай літаратуры.
На суд слухачоў прадставіла свой новы верш, прысвечаны Алесю Пісьмянкову, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага аматарскага аб’яднання “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” Наталля Азаранка.

Изображение 2234
Са сваімі новымі вершамі пазнаёміла прысутных паэтка-аматарка Галіна Куранцова.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы з надзеяй на новыя сустрэчы на гасціннай касцюковіцкай зямлі.

Тамара КОРШУНОВА, загадчык аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава.

Фото Людмилы СМОЛЯКОВОЙ. 

Нет постов для отображения