На прошлой неделе в г. Костюковичи прошло торжественное вручение паспортов юношам и девушкам (+ фото, + видео)

0
629

Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі штогод ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць мерапрыемствы Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». Изображение 3109 Пад час акцыі, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 13 сакавіка ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Дваццаці 14-гадовым юнакам і дзяўчатам — лепшым прадстаўнікам адоранай моладзі, выдатнікам вучобы, актывістам «БРСМ» старшыня раённага выканаўчага камітэта Дз. В. Малашанка ўручыў першы афіцыйны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У падарунак хлопцы і дзяўчаты атрымалі маляўнічае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», дзе выкладзены асноўныя артыкулы Канстытуцыі, сабрана інфармацыя аб асноўных заканадаўчых актах і іншыя пазнавальныя матэрыялы. Изображение 3123 Пашпарт з’яўляецца асноўным і самым галоўным у жыцці грамадзяніна дакументам, які з`яўляецца пасведчаннем яго асобы. Атрымаўшы пуцёўку ў дарослае жыццё — пашпарт грамадзяніна Беларусі, — малады чалавек нясе адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і за будучыню краіны.

Фота і відэо Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения