Богатый урожай дипломов собрали Костюковичские участники IV регионального праздника-конкурса “Спас – всему час”

Багаты ўраджай дыпломаў сабралі Касцюковіцкія ўдзельнікі IV рэгіянальнага свята-конкурса “Спас – усяму час”, якое праходзіла ў рамках фестываля “Макавей” на знакамітай Слаўгарадскай крыніцы.

Канкурсанты змагаліся за перамогу ў чатырох намінацыях. І ў кожнай з іх Касцюковіцкія выканаўцы ўзялі дыпломы. У намінацыі “Лепшы фальклорны калектыў” дыплом трэццяй ступені атрымалі ўдзельніцы народнай сямейна-родаснай групы “Радня” Муравільскага сельскага Дома культуры. Дзяўчыны-прыгажуні ўразілі гледачоў сваім непаўторным трохгалоссем.

У намінацыі “Лепшы саліст-фалькларыст” дыпломам першай ступені ўзнагароджана Алеся Шаройка Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу, якая выйшла на сцэну ў рэстаўраванай святочнай вопратке сваёй бабулі і праспявала яе любімыя песні.

Гучна і прыгожа прагучаў народны ансамбль “Сяброўкі” Сялецкаўскага сельскага Дома культуры. Калектыў атрымаў дыплом трэццяй ступені ў намінацыі “Лепшы вакальны калектыў народнай песні”.

У намінацыі “Лепшы індывідуальны выканаўца народнай песні” перамогу атрымала самая маленькая канкурсантка Вікторыя Фралянкова, удзельніца мастацкай самадзейнасці Муравільскага сельскага Дома культуры. Сваім запалам і галасістасцю Вікторыя пакарыла ўсіх прысутных. Гледачы і журы не шкадавалі далоняў!

Падзяку за працу і мастацкае ўпрыгожванне свята майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва таксама выказалі дыпломамі “За актыўны ўдзел у свяце-конкурсе “Спас – усяму час”.2017-08-14-7998

2017-08-14-8001

2017-08-14-8008

2017-08-14-8010

                                                             Наталля ДРОБЫШАВА,

                                                             намеснік дырэктара

                                                             цэнтралізаванай клубнай сістэмы

                                                             Касцюковіцкага раёна.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Комментарии:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: