Как сотрудниками клубных учреждений культуры Костюковичского района проводились рождественские посиделки

Абрадавыя дзеянні праводзіліся не толькі на базах дамоў культуры ці клубаў, але  і з выхадам па суседніх хатах і кватэрах. Традыцыйныя калядныя персанажы, такія, як Баба з Дзедам, Каза, Мядзведзь, Цыгане, Скамарохі не проста павесялілі народ, але і з усёй сур’ёзнасцю падыйшлі да галоўнага святочнага звычая: выканалі ўласцівыя абрадавыя песні, запісаныя ў выніку экспедыцый па збору фальклорных твораў у мясцовых носьбітаў. Правялі  калядную варажбу – абрадавае дзеянне, якое з’яўляецца адметнай часткай народнай культуры беларусаў. І самае галоўнае – гэта пажаданні шчодрым гаспадарам ў калядны вечар. Бо лічыцца, што ўсе пажадалі калядоўшчыкаў абавязкова споўняцца, вядома калі гаспадары на адарванне не прагныя.Вясёлыя калядкі атрымаліся і ў  швейнай майстэрні

Дзесяць хвілін адпачынку, плюс  добрая варажба - тое, што патрэбна!

Дома пакалядавалі, час  пайсці па суседзях

Пакажы, Мішка, як дзяўчынкі на гулянку збіраюцца

Святочная варажба

У нашай цыганкі толькі добрая варажба

Эх, Каляда - калядачкі!

У апошні дзень Калядак 18 студзеня  каманда калядоўшчыкаў раённага Цэнтра культуры таксама падарыла святочны настрой ўдзельнікам клуба ветэранаў “Полымя” і работнікам суседняга швейнага цэха. Спачатку калядоўшчыкі нечакана завіталі на пасяджэнне клуба, дзе разгарнулася сапраўднае каляднае гулянне. Потым пад звонкі гармонік усе накіраваліся да суседняга аб’екта. Майстрыцы швейнага цэха атрымалі магчымасць не толькі трошкі адпачыць, але і акунуцца ў атмасферу сапраўднай традыцыйнай народнай весялосці.

                                                                           Наталля ДРОБЫШЕВА, 

                                                                           намеснік дырэктара

                                                                           цэнтралізаванай клубнай

                                                                           сістэмы Касцюковіцкага раёна

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: