НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ..

 

и19Прайшло ўжо 69 гадоў з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. 69 гадоў з таго часу, як сціхлі апошнія стрэлы гармат, наступіла цішыня і прыйшоў на нашу зямлю мір, выпакутаваны, аплачаны высокай цаной чалавечага жыцця. Усё менш і менш застаецца ветэранаў і ўдзельнікаў той вайны. Але застаецца памяць… Памяць, якая глядзіць на нас са старых франтавых фатаздымкаў і тых рэчаў, якія захавалі былыя франтавікі, не дае пацьмянець ні воднай гераічнай старонцы гісторыі перамогі над фашызмам. А мы, маладое пакаленне, аб баявых подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў, іх ваенным жыцці можам даведацца толькі з іх успамінаў, кінафільмаў, твораў мастацкай літаратуры. Праходзіць час, ляціць у вечнасць. Усё далей у мінулае сыходзяць страшныя і цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, але не згасае памяць пра тых, хто не шкадаваў сваёй крыві, свайго жыцця для шчасця будучага пакалення.

Гэта рубрыка прысвечана тым абаронцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не вярнуліся ў родныя вёскі. Іх імёны ўвекавечаны на Мемарыяле Вялікай Айчыннай вайны ў Касцюковічах.

и20Сігаёў Сямён Васільевіч, нарадзіўся ў 1910 годзе. З успамінаў дачкі Вобаравай Надзеі Сямёнаўны, 1935 г.н., ён працаваў кавалём у в. Пушкова і ў в. Пралетарскае (раней гэтая вёска называлася Царковішча). Тады вуглю не было,  метал разагравалі, спальваючы драўніну. Прылады працы, якія каваў Сямён Васільевіч, былі неабходны кожнаму аднавяскоўцу. С. В. Сігаёў у пачатку вайны трапіў у палон, адкуль неўзабаве ўцёк. І ў 1941 годзе прызваўся на фронт, пакінуўшы жонку і траіх дзяцей. На вайне быў шафёрам. Загінуў, калі вёз гранаты, якія сталі выбухаць у час руху. І больш ніхто пра яго нічога не ведае.

P.S. Паважаныя чытачы!

Калі вы можаце расказаць аб сваіх сваяках, якія загінулі або прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, звяртайцеся ва ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны». Будзем вельмі ўдзячныя за любую інфармацыю.

Яўгенія Савіцкая.

Фота  з асабістага архіва і Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: