В Костюковичской центральной районной библиотеке им. И. Чигринова состоялся литературно-поэтический микс

12 студзеня народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка”, якая працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Чыгрынава, у чарговы раз запрасіла на пасяджэнне  прыхільнікаў і аматараў літаратурнага слова.

Тут адбыўся літаратурна-паэтычны мікс, прысвечаны 100-годдзю з Дня нараджэння пісьменніка-земляка Васіля Федаравіча Хомчанкі і 85-годдзю з Дня нараджэння паэта-земляка Льва Мінавіча Белянінава. На мерапрыемстве прысутнічалі паважаныя госці, літаратурныя творцы: Віктар Уладзіміравіч Патапенка – пісьменнік-зямляк, Марыя Паўлаўна Пуцята – пісьменніца-зямлячка, наш юбіляр Леў Мінавіч Белянінаў, Дзіна Уладзіміраўна – пляменніца В.Ф. Хомчанкі. На гэта мерапрыемства атрымала запрашэнне і я.

На пасяджэнні мае суразмоўцы расказалі аб цікавых фактах з жыцця і творчасці Васіля Хомчанкі. З вялікай цікавасцю слухалі ўспаміны  яго пляменніцы Дзіны Уладзіміраўны, якая была вельмі ўдзячна арганізатарам мерапремства за запрашэнне і за тое шанаванне памяці знакамітых далёка за межамі малой радзімы землякоў. Адзначу, што менавіта ўспаміны родных аб вядомых людзях маюць асаблівую гістарычную каштоўнасць.

Не меньш цікавым было выступленне Віктара Патапенкі. Дарэчы, Віктар Уладзіміравіч зрабіў вялікі падарунак бібліятэцы – літаратурны зборнік “Да неба звернуты мой голас”, у якім сабраны ўспаміны сяброў пра Алеся Пісьмянкова.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана творчасці Льва Мінавіча Белянінава.

У вершах паэта, якія ён пачаў пісаць у даволі сталым узросце, прысвячэнні любімаму гораду, памяці пісьменнікаў-землякоў і многім іншым хвалюючым яго тэмам. Геаграфія яго жыцця  вельмі вялікая і разнастайная. Шмат дзе пабываў, шмат дзе працаваў: быў загадчыкам сельскага клуба; працаваў камбайнёрам; уздымаў цаліну; быў намеснікам брыгадзіра, брыгадзірам, настаўнікам фізічнай культуры, хіміі і біялогіі; дырэктарам Саматэвіцкай СШ ім. А. А. Куляшова; інжынерам-мікрабіёлагам на Беларускім цэментным заводзе, адкуль і выйшаў на ганаровы адпачынак. Але, дзе б ні працаваў Леў Мінавіч, не ўяўляў сябе без творчасці. Доўгі час быў удзельнікам народнага хору ветэранаў раённага Цэнтра культуры, цудоўна  спявае і грае на гармоніку. У гэты дзень юбіляр прымаў шчырыя пажаданні ад калег па пяру і прысутных на літаратурным пасяджэнні. Напрыканцы  прагучалі музычныя віншаванні артыстаў РЦК Іны Нячаевай і Дзяніса Леаненкі.

Слухаючы выступленні прысутных, я раптам падумала: а менавіта гэта і ёсць шчасце! Яна, частка зямлі, якую мы завем малой радзімай, і ёсць шчасце. З гэтай часткі пачынаецца вялікая зямля, вялікае шчасце. І куды б не закінуў нас лёс, мы абявязкова вяртаемся сюды, дзе мы – дзеці малой і вялікай радзімы. Бо ўсе мы у душы дзеці, хто – дарослы, а хто – сталы. Таму і радуемся такім цудоўным сустрэчам з цудоўнымі людзьмі, пацалаванымі Богам, творчасць якіх ідзе ад сэрца.

Наталля АЗАРАНКА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: