“Журавінка” приветствует покупателей: В Костюковичах открылся новый магазин

У суботу адбылося адкрыццё новай крамы “Журавінка” , якая належыць ААГ “Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Яна размясцілася ў будынку былой крамы “Бруснічка”, што на станцыі Камунары.IMG_3949У асартыменце гандлёвай кропкі прадстаўлена разнастайная прадукцыя. Тут ёсць усе неабходныя прадукты харчавання, кошт на якія адметна меншы, чым у іншых крамах горада. Як падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства, гэта ўжо сёмы аб’ект у вобласці, які яны адкрылі, арыентуючыся на пэўны кантынгент насельніцтва – пенсіянераў. Пры фарміраванні асартыменту тавара ўлічваецца не толькі іх пакупальніцкая здольнасць, але і асабістыя пажаданні.IMG_3963

IMG_3956

 

З васьмі гадзін раніцы і да васьмі вечара крама “Журавінка” чакае сваіх пакупнікоў, якія заўсёды набудуць тут толькі свежыя прадукты і па прыемнаму кошту. Ёсць тут і мяса, рубленнае на кавалачкі рознага памеру, з Бабруйскага мясакамбіната, свежазамарожаная рыба з “Санта Брэмар”, малочная прадукцыя з Рагачова, цукеркі і печыва і многае іншае. А крупяныя вырабы таксама ёсць і значна таннейшыя, чым дзе.

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.

Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: